BE RU EN

Расея спыняе працу свайго прадстаўніцтва пры NATO

  • 18.10.2021, 14:58

Таксама будзе закрытае інфармбюро Альянсу ў Маскве.

З 1 лістапада прадстаўніцтва Расеі ў NATO спыніць працу, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. З ягоных слоў, Расея больш не будзе рабіць выгляд, што ў найбліжэйшай перспектыве магчымыя нейкія змены ў стасунках з Альянсам. Для кантактаў ён параіў звяртацца да расейскага пасла ў Бельгіі.

Таксама Расея закрывае вайсковую місію сувязі і інфармбюро NATO ў Маскве.

Раней у NATO пастанавілі паменшыць расейскую місію ўдвая - да дзясяці чалавек. Яны з'яўляліся агентамі выведкі.

Апошнія навіны