BE RU EN

Скандал у беларускім футболе: Зайцаў заявіў аб выхадзе з выканкама Федэрацыі футбола

  • 18.10.2021, 14:56

Бізнэсовец заявіў, што яго клуб засудзілі.

«Еўрарадыё» паведамляе пра скандал у беларускім футболе. Праўладны алігарх Аляксандр Зайцаў, які валодае берасцейскім «Рухам», падаў заяву на выхад з выканкама Федэрацыі футбола Беларусі.

Прычына - судзейства ў матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі паміж «Рухам» і менскім «Дынама». Абедзве каманды змагаюцца за медалі ў чэмпіянаце. Зайцаў мяркуе, што «Рух» засудзілі - каманда большую частку матча гуляла ў меншасці і саступіла 1: 3.

Нагадаем, Зайцаў - фігурант санкцыйных спісаў. Яго называюць адным з партаманэтаў Лукашэнкі.

Апошнія навіны