BE RU EN

Замежнапалітычная служба ЕЗ падтрымала новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 18.10.2021, 17:06

Жазэп Барэль заявіў, што Брусэлю патрэбны новыя рэстрыктыўныя захады супраць афіцыйнага Менска.

Еўрапейская служба замнежных дзеянняў выступае ў падтрымку ўвядзення шостага блока санкцый ЕЗ супраць Беларусі. Пра гэта заявіў у панядзелак вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ у Люксембург, піша ТАСС.

«Нам, безумоўна, патрэбныя дадатковыя захады. Але давайце паглядзім, якія захады распачнуць краіны Еўразвяза», - заявіў ён у адказе на пытанне, ці патрэбныя новыя рэстрыктыўныя захады супраць Беларусі і авіякампаніі «Белавія», якая, на думку Брусэля, дастаўляе мігрантаў у Беларусь, для іх наступнай адпраўкі ў Літву і Польшчу.

Раней міністр замежных спраў Латвіі пацвердзіла, што кіраўнікі МЗС ЕЗ у ліку іншых пытанняў будуць абмяркоўваць шосты блок санкцый супраць Беларусі, якія могуць уключаць не толькі абмежавальныя захады супраць канкрэтных асоб, але і ўвядзення абмежаванняў для Беларусі на лізінг самалётаў у ЕЗ.

Апошнія навіны