BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла выкананне планавай меддапамогі ў Беларусі

  • 18.10.2021, 20:37

Беларуская ахова здароўя захлынаецца ад чацвёртай хвалі COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад, якім часова прыпыненае наданне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

У тым ліку размова ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, рэабілітацыйнай дапамогі, выкананне фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнне ў аддзяленнях дзённага знаходжання, наданне планавай стаматалагічнай дапамогі.

Адзначым, што гэта адбываецца на фоне значнага ўзмацнення эпідэміі COVID-19 у Беларусі.

Медыкі на ўмовах ананімнасці распавядаюць, што шпіталі перапоўненыя, а лекары перагружаныя, што толькі ў адным менскім стацыянары, адведзеным пад лячэнне хворых каранавіруснай інфекцыяй, памірае па 10-15 чалавек за дзень, тады як з афіцыйных звестак агулам у краіне памірае менш.

Апошнія навіны