BE RU EN

У Расеі зафіксавалі рэкорднае захворванне каранавірусам і амаль 1 000 смерцяў за дзень

  • 18.10.2021, 12:23

Больш за ўсё смерцяў зафіксавалі ў Маскве.

У Расеі ўчора выявілі 34 325 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэты паказчык стаў рэкордным з пачатку пандэміі.

Паводле афіцыйных звестак, памерлі за дзень 998 чалавек.

Больш за ўсё смерцяў зафіксавалі ў Маскве - 69, у Пецярбургу - 67, у Краснадарскім краі і Ніжагародскай вобласці - па 38 чалавек.

Пачынаючы з 14 кастрычніка, у Расеі штодня абнаўляюцца антырэкорды ў колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам.

Апошнія навіны