BE RU EN

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка - кіраўнік сеткі перавозчыкаў нелегалаў

  • 18.10.2021, 10:59

Бэрлін анансаваў новыя санкцыі супраць рэжыму.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас назваў Лукашэнку кіраўніком сеткі перавозчыкаў нелегальных мігрантаў, паведамляе ТАСС.

Таксама ён не выключыў магчымасць увядзення санкцый супраць авіякампаній, якія перавозяць нелегальных мігрантаў у краіну, а таксама рэжыму Лукашэнкі.

Нагадаем, рэжым Лукашэнкі звозіць у краіну нелегалаў, якіх затым накіроўвае на мяжу з ЕЗ. Мігрантаў выкарыстоўваюць у якасці зброі ў гібрыднай вайне з краінамі-суседкамі.

Апошнія навіны