BE RU EN

Беларусы нетыпова паводзяць сябе на валютным рынку

  • 18.10.2021, 9:00

Назіраецца цэлы шэраг трывожных званочкаў.

Другі месяц запар насельніцтва прадае валюты больш чым на 1 млрд даляраў. Такога не было ўжо даўно, адзначаюць экспэрты.

Беларусы ў жніўні прадалі 1,010 млрд даляраў, у верасні - 1,019 млрд. Перавышэнне продажу гатовай валюты над яе купляй дасягнула 244 млн даляраў. Купілі ж беларусы значна менш. Пры гэта продаж насельніцтвам валюты ў безнаяўнай форме таксама ўзрастае.

«І гэта - важная тэндэнцыя другога паўгоддзя, у выніку якой з ліпеня беларусы штомесяц больш прадаюць валюты, чым купляюць яе», - адзначае «Кошт урада».

Назіраюцца і іншыя «трывожныя званочкі»: «Людзі актыўна здымаюць валютныя ўклады ў банках і з трывогай глядзяць на высокую інфляцыю, якая закранае ў першую чаргу самую адчувальную частку рынка - прадукты і медыкаменты. Пры гэтым усё менш запасаюцца далярамі. Сітуацыя для апошніх гадоў нетыповая».

«Усё больш беларусаў цяпер ужо не «назапашвальнікі», і нават не «пачакуны», а хутчэй «выжывальнікі». Наступная небяспечная градацыя - гэта «жабракі», - рэзюмавалі экспэрты.

Апошнія навіны