BE RU EN

Французскі амбасадар пакінуў Менск

  • 17.10.2021, 21:00

Ён адмовіўся ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку.

З інфармацыі «Белсату», амбасадар Францыі Нікаля дэ Буян дэ Лакост сёння быў вымушаны пакінуць Менск. Гэта было вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Пасол у 2020 годзе перадаў Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.

Пазней інфармацыю пра вымушаны ад'езд амбасадара пацвердзіла французскае агенцтва «Франс Прэс».

Апошнія навіны