BE RU EN

Зяленскі не выключае, што кума Пуціна абмяняюць на палонных украінцаў

  • 17.10.2021, 21:01

Аднак калі ў яго выявіцца расейскае грамадзянства.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў разгледзеў бы магчымасць абмену пракрамлёўскага нардэпа Віктара Медведчука з Расеяй на іншых украінцаў, калі б ён меў расейскае грамадзянства.

Пра гэта ён сказаў у каментары тэлеканалу ICTV.

Са слоў Зяленскага, прамых доказаў наяўнасці расейскага грамадзянства ў Медведчука не было. Прэзідэнт дадаў, што народны дэпутат з'яўляецца грамадзянінам Украіны і да яго выкарыстоўваецца ўкраінскае заканадаўства.

«З іншага боку, калі, напрыклад, Расея пацвердзіла б, што ў спадара Медведчука ёсць расейскае грамадзянства, напрыклад, скажам так, цалкам магчыма, то тады мы б з задавальненнем пасля гэтага пацверджання ці хаця б намёку разгледзелі б магчымасці абмену спадара Медведчука на сапраўдных герояў і грамадзян Украіны, якія знаходзяцца не ва Украіне», - заявіў прэзідэнт.

Апошнія навіны