З пачатку года бульба ў Беларусі падаражэла на 40%
- 17.10.2021, 22:25
Інфляцыя ідзе ўверх.
Звычайна пасля збору свежага ўраджаю кошты беларускі другі хлеб трохі падаюць, але сёлета адбылося наадварот - неўраджай узняў кошты.
Пры падліку кошту салаты «Аліўе» «ННВ» зафіксавалі кошт бульбы ў сярэдзіне лютага, тады кілаграм самай таннай бульбы ў Віцебску каштаваў 1 рубель 11 капеек. Цяпер у той жа краме ён каштавацьме ўжо 1 рубель 55 капеек.
Такім чынам, толькі за восем месяцаў гэтага года кошт бульбы вырас прыблізна на 40%. Пры гэтым паводле афіцыйнай статыстыкі кошты харчовых тавараў з пачатку года выраслі толькі на 6,6%.
Калі ж параўнаць з цэнамі на пачатку знамянальнага 2020 года, то бульба падаражэла ў 2,4 разы.