BE RU EN

18-гадовы беларус закінуў шайбу ў першым жа матчы ў АХЛ

  • 17.10.2021, 18:07

Даніла Клімовіч дэбютаваў за фарм-клуб «Ванкувера».

Беларускі форвард Даніла Клімовіч закінуў шайбу ў першым жа матчы ў АХЛ, паведамляе "Прессбол".

18-гадовы нападнік дэбютаваў за фарм «Ванкувера» «Аботсфорд» у паядынку з «Бэйкерсфілдам». На 29-й хвіліне Клімовіч удала сыграў на падборы на пятаку і зраўняў лік (2:2). Каманда беларуса ў выніку саступіла (3:5), Даніла выканаў 2 кідкі і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

Бэйкерсфілд - Абатсфорд - 5:3 (1:0, 1:3, 3:0)

Апошнія навіны