BE RU EN

Да канца года па ўсёй краіне падвысяць цэны на талоны ў гарадскім транспарце

  • 17.10.2021, 16:53

Чаканы рост - 6,8%.

У Берасці з 18 кастрычніка падвысяць кошт праезду ў гарадскіх маршрутках. Кошт адной паездкі падаражэе на 10 капеек - да 1,3 рубля. Пра гэта паведамляецца на сайце «Брэстгартранс», піша zerkalo.io.

Паводле планаў чыноўнікаў, у чацвёртым квартале ў Беларусі павінен падаражэць праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Чаканы рост - 6,8%, ці 5 капеек за адну паездку (гаворка пра падаражанне аднаго талона). У кастрычніку-снежні хочуць таксама падняць тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгарадным аўтамабільным транспартам - на 11,1%, або на 1 капейку за адзін кіламетр.

Тым часам гадавая інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 10,2%.

Апошнія навіны