BE RU EN

ЗША могуць паставіць Турцыі знішчальнікі F-16 замест F-35

  • 17.10.2021, 16:41

Першапачаткова Анкара хацела набыць 100 найноўшых знішчальнікаў F-35.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвясціў, што ЗША прапанавалі яго краіне закупіць знішчальнікі F-16. Для гэтага можна было б перанакіраваць 1,4 млрд даляраў, якія Турцыя ўжо пералічыла для запланаванай раней закупкі знішчальнікаў F-35, заявіў турэцкі лідар у нядзелю, 17 кастрычніка, у Стамбуле, паведамляе «Немецкая волна».

Першапачаткова Анкара хацела набыць 100 найноўшых знішчальнікаў F-35. Але ЗША анулявалі ўгоду па іх пастаўках у сувязі з тым, што Турцыя, будучы сябрам NATO, набыла ў Расеі сістэмы супрацьракетнай абароны C-400, чым выклікала незадаволенасць у альянсе. Вашынгтон нават увёў тады санкцыі супраць турэцкага міністэрства абароны.

Напружанасць у дачыненнях Турцыі і ЗША, а таксама іншых краін - сябраў NATO захоўваецца ўжо даўно - у тым ліку, праз угоды Анкары з Масквой і яе ролі ў сірыйскім канфлікце.

Апошнія навіны