BE RU EN

Беларускі баец Андрэй Арлоўскі выйшаў на другое месца ў колькасці перамог у UFC

  • 17.10.2021, 13:55

Беларус атрымаў перамогу над бразільцам Карласам Феліпэ.

Беларускі баец Андрэй Арлоўскі на турніры UFC Fight Night 195 атрымаў перамогу над бразільцам Карласам Феліпэ аднагалоснай пастановай суддзяў, паведамляе «Трыбуна».

Гэта 21-я перамога Арлоўскага ў UFC. Рэкорд у Дональда Серонэ – 23 перамогі.

Раней беларус дзяліў чацвёртае месца з Жоржам Сен-П'ерам, Джонам Джонсам, Дастынам Пар’е і Майклам Біспінгам.

Апошнія навіны