BE RU EN

Трактары не лечаць

  • 17.10.2021, 13:44

Застанемся дома, пакуль не сыдуць каранавірус і паразіты, што нажываюцца на працы беларусаў.

На легендарным МТЗ увялі масачны рэжым. А за яго невыкананне супрацоўнікам пагражае штраф 870 рублёў. Цяпер ужо і самі гаспадарнікі сарамліва адводзяць у бок погляд, калі ўспамінаюць дурныя заявы іхняга «правадыра» пра тое, што трактар – самая сапраўдная абарона ад каранавірусу, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БОР).

На самай справе самае галоўнае і важнае, што мы можам для сябе зрабіць, – застацца дома да таго часу, пакуль не ўляжацца хваля захворванняў і не сыдуць усе тыя, хто паразітуе на нашай працы.

Страйку быць!

Апошнія навіны