BE RU EN

У Менску стралялі ў міністра ўнутраных справаў

  • 17.10.2021, 13:57

Ён цудам застаўся жывы.

У Менску 75 гадоў таму стралялі ў міністра ўнутраных справаў рэспублікі Сяргея Бельчанку (1902–2002). Ён цудам застаўся жывы. Куля снайпера не прабіла коўдру, Бельчанка атрымаў толькі слабы апёк. Пра гэтае здарэнне вядома з успамінаў міністра.

"Бандыты мэтанакіравана палявалі на мяне, – пісаў Сяргей Бельчанка. – У Менску 16 кастрычніка 1946 года снайпер з размешчанай побач з домам адрыны, цэлячыся праз паддашкавае акно ў акно маёй спальні, стрэліў у мяне".

Міністр успамінае, што адбылося гэта на досвітку, неўзабаве пасля таго, як ён вярнуўся дадому: "Паколькі я быў накрыты ў той дзень набытай Надзеяй Паўлаўнай [жонкай Сяргея Бельчанкі] коўдрай, куля, якая ляцела ў мяне, не прабіла тоўшчу ваты, а, згарнуўшы яе ў камяк, затрымалася там, нанёсшы ў вобласці жывата ўдар і слабы апёк".

З успамінаў Бельчанкі вынікае, што стралка не знайшлі. Дарэчы, у іншых савецкіх рэспубліках у той час падобных замахаў на міністраў унутраных справаў не было.

Апошнія навіны