BE RU EN

Улады баяцца страйку ў СМІ

  • 17.10.2021, 11:55

Гэта ўжо не тая прафесія, у якой можна пастаяць у баку.

Сёння ў Беларусі ўсе СМІ падзеленыя на два лагеры: прапагандысты і апазіцыя. Незалежных няма. Гэта ўжо не тая прафесія, у якой можна пастаяць у баку і заканспектаваць падзеі. Такая градацыя пачала адбывацца ўжо даўно, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БОР).

Так, у Расеі буйныя СМІ ў 2013 годзе пачалі страйкаваць супраць арышту фотажурналіста Дзяніса Сінякова. Яго арыштавалі на два месяцы паводле справы ледакола «Грынпіс» і абвінавацілі ў пірацтве. Разам з актывістамі Дзяніс прабраўся на чоўне да платформы «Прыразломная», дзе абаронцы прыроды павінны былі правесці акцыю супраць нафтаздабычы ў Арктыцы. Сам журналіст выконваў рэдакцыйнае заданне.

На сваіх сайтах выданні замест фотаздымкаў публікавалі чорныя квадраты. Паралельна з гэтым журналісты збіралі подпісы пад патрабаваннямі вызваліць Сінякова з турмы.

Сярод страйкоўцаў былі Лента.ру і Газета.ру, часопіс «Нью-Таймс» і «Новая газета», тэлеканалы «Дождж» і НТВ, сайт радыёстанцыі «Эхо Москвы», _Знак.ком, парталы «Сноб», «Руская планета», газеты «Метро» і «Аргументы і Факты».

Многія рэдактары тады заяўлялі, што арышт журналіста – гэта ўдар па свабодзе слова. Пасля страйку суд змяніў абвінавачанне на «хуліганства», а самога Дзяніса выпусцілі пад заклад.

Апошнія навіны