BE RU EN

У Фінляндыі закрываюць банкаўскія рахункі расейскіх кампаній праз санкцыі

  • 16.10.2021, 21:48

Банкі пільнуюць заканадаўства ЕЗ.

Расейскі бізнэс сутыкаецца з закрыццём рахункаў у банках Фінляндыі і адмовах у іх адкрыцці, паведаміла гандлёвае прадстаўніцтва РФ у краіне. Гэтая праблема існуе з 2015 года, пасля таго, як Захад адказаў санкцыямі за акупацыю Крыма, піша infonavigator.com.ua.

Кіраўнік расейскага гандлёвага Антон Логінаў падчас круглага стала з фінскімі чыноўнікамі заявіў, што падобныя выпадкі далёка не адзінкавыя. Ён удакладніў, што цяпер у эканоміцы Фінляндыі назапашана больш за 3 млрд. даляраў расейскіх прамых інвестыцый, у тым ліку, рэалізуюцца праекты з удзелам буйных публічных карпарацый, такіх як «Нарыльскі нікель», «Расатам».

Дырэктар дэпартамента Агенцтва фінансавага кантролю Фінляндыі Пекі Васара патлумачыў, што фінскія банкі пільнуюцца заканадаўства ЕЗ, а яно становіцца больш жорсткім у дачыненні да краін пад санкцыямі. Таму, пры выкананні паслуг кліентам банкі ацэньваюць рызыкі працы з імі.

У сваю чаргу прадстаўнікі найбуйнейшых фінскіх банкаў «ОП Пох’ёла» і «Нардэа» паведамілі, што ў выпадку з кліентамі з Расеі і іншых краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, у тым ліку ЗША і Кітая, «рэалізацыя названых мерапрыемстваў бывае моцна абцяжараная, што ацэньваецца як высокі ўзровень рызыкі».

Апошнія навіны