BE RU EN

На працаўніцу фермы ў Нараўлянскім раёне ўпала брама

  • 16.10.2021, 14:53

У беларусаў з'яўляецца ўсё больш падстаў не выходзіць на працу і заставацца дома.

14 кастрычніка, у Дзень маці, на малочна-таварнай ферме ў Будзе Галоўчыцкай адбыўся трагічны выпадак, які забраў жыццё 52-гадовай жанчыны. Загінулая працавала жывёлаводам на ферме «Старая Буда», піша «Флагшток» са спасылкай на газету Нараўлянскага райвыканкама.

Удзень жанчына на працоўным месцы атрымала траўму, несумяшчальную з жыццём. Абставіны няшчаснага выпадку высвятляюцца. Працуе следчая група. Што адбылося, і якую менавіта траўму атрымала працаўніца, не ўдакладняецца.

Мяркуючы з апублікаваных фота, можна меркаваць, што на жанчыну ўпала брама.

Апошнія навіны