BE RU EN

Экспэрт: У вачах расейскіх калегаў беларускія сілавікі зняважаныя

  • 16.10.2021, 12:45

Рэжым з трэскам прайграе ў інфармацыйнай вайне.

Палітолаг, акадэмічны дырэктара BISS Пётра Рудкоўскі ў каментары udf адзначыў, што рэжым у Беларусі прайграе незалежным СМІ і альтэрнатыўным крыніцам інфармацыі.

«На працягу больш за год рэжым адчайна спрабаваў стварыць процівагу для незалежных каналаў інфармацыі ў Telegram, YouTube, у сацсетках. Але што ні спроба, то пройгрыш. Прычым жорсткі, прычым такі, які немагчыма схаваць (бо тут прагляды і лайкі лічыць не Ярмошына, а аўтаматычны лічыльнік)», - сказаў Рудкоўскі.

Ён прывёў некалькі прыкладаў.

«Тэлеграму-канал SB.BY Беларусь Сёння (канал галоўнага медыя-рэсурсу рэжыму!) налічвае 2 тысячы падпісчыкаў, у той час як tut.by - 489 тысяч. Канал лаяльных рэжыму сілавікоў БелВПО налічвае 2 тысячы падпісчыкаў, а канал сілавікоў, якія падтрымалі перамены, - 50 тысяч. Аўдыторыя дзяржСМІ моцна звузілася за апошні год, а давер да іх ўпаў да 15% (а яшчэ у 2018 быў на ўзроўні 30%!) », - сказаў Рудкоўскі.

Але справа не толькі ў тым, што рэжым страчвае інфармацыйны ўплыў унутры краіны.

«Для сілавікоў гэта сур'ёзнае прыніжэнне ў вачах іх расейскіх калегаў, якія параўноўваюць інфармацыйны «поспех» у Беларусі і ў сябе: бо ў Расеі прапуцінскія каналы і рэсурсы ніяк не саступаюць антыпуцінаўскім, а часам пераўзыходзяць», - уважае Рудкоўскі.

Апошнія навіны