BE RU EN

Кіроўцы аўтобусаў масава сыходзяць з працы ў Светлагорску

  • 16.10.2021, 10:23

Работнікаў не задавальняе заробак і напружаны графік.

У Светлагорску адбываюцца масавыя звальненні ў аўтапарку, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Па светлагорскаму аўтапарку некамплект складае больш за 25 чалавек, па вобласці амаль двухсот. Работнікаў не задавальняе заробак і напружаны графік праз ковід.

- Ісці зараз працаваць на аўтобус у аўтапарк - гэта ўжо самы апошні варыянт працаўладкавання, - паведамляе падпісант тэлеграм-канала, кіроўца з 20-гадовым стажам «за баранкай». - Там не самыя зручныя ўмовы для працы: рана ўставаць, позна класціся. А хтосьці не выйдзе ў рэйс - і за яго яшчэ «мазоліцца».

Апошнія навіны