BE RU EN

У Менску скасавалі канцэрт гурта ЛСП

  • 15.10.2021, 21:45

На яго былі прададзеныя ўсе квіткі.

У Менску скасавалі канцэрт беларускага гурта ЛСП, на які былі прададзеныя ўсе квіткі.

«На жаль, канцэрт скасоўваецца праз незалежныя ад артыста і арганізатара прычынаў», - гаворыцца на сайце Falcon Club, дзе павінны быў адбыцца выступ.

Адзначым, што саліст гурту - Алег Саўчанка - выказваўся ў падтрымку перамен у Беларусі. Магчыма, гэта і стала прычынай скасавання канцэрту.

Арганізатары прымаюць заяўкі на зварот грошай за купленыя квіткі да 1 снежня. Вяртаць грошы будуць з 1 лістапада да 1 сакавіка 2022 года ў парадку чарговасці падачы заявак.

Апошнія навіны