BE RU EN

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш прызнаў перамогу апазіцыі

  • 15.10.2021, 20:55

Ён гатовы перадаць уладу.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш прызнаў паразу на парламенцкіх выбарах. Ён абвясціў, што гатовы да перадачы мандату на фармаванне новага Кабінета міністраў апазіцыі, паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на чэшскія СМІ.

На праведзеных нядаўна парламенцкіх выбарах рух «АНО» Бабіша з нязначнай перавагай саступіў правай кааліцыі «Разам». Між тым прэзідэнт краіны Мілаш Зэман, які па канстытуцыі павінен даручыць каму-небудзь з лідараў партый сфармаваць урад, па-ранейшаму ляжыць у рэанімацыі Цэнтральнага вайсковага шпіталя Прагі - паводле звестак СМІ - з пячоначнай энцэфалапатыяй.

Апошнія навіны