BE RU EN

РНБА Украіны ўвёў санкцыі ў дачыненні да 237 чалавек

  • 15.10.2021, 20:43

Таксама пад санкцыі трапіла расейская гандлёвая сетка.

На пасяджэнні 15 кастрычніка РНБА Украіны ўвяла другі пакет санкцый у дачыненні да 237 чалавек, якія арганізоўвалі ці прымалі ўдзел у галасаванні на выбарах у Дзярждуму РФ на тэрыторыі Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта на брыфінгу паведаміў дзяржсакратар Аляксей Данілаў, піша "Зеркало недели. Украина".

З ягоных слоў, таксама пад санкцыі трапіла расейская гандлёвая сетка «Mere», якая ўсё яшчэ працягвае працаваць у Белай Царкве на Кіеўшчыне.

Адзначым, раней Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 5 кастрычніка пра ўжыванне персанальных санкцый адносна 95 чалавек, грамадзян Украіны і РФ, якія маюць дачыненне да выбараў у Дзярждуму ў часова акупаваным Крыме.

Ва ўказе, падпісаным Зяленскім, указана, што бестэрміновыя санкцыі ўвялі супраць кандыдатаў у расейскую Дзярждуму ў акупаваным Крыме. Прычым гаворка ідзе як пра самавылучэнцаў, так і пра тых, хто балатаваўся паводле партыйных спісаў.

Апошнія навіны