BE RU EN

ФІФА эвакуявала ў Доху афганскіх футбалістаў

  • 15.10.2021, 20:18

Дапамог урад Катара.

Міжнародная футбольная арганізацыя FIFA дапамагла групе афганскіх футбалістаў пакінуць краіну. Паводле паведамлення, зробленага ФІФА у пятніцу, 15 кастрычніка, у Франкфурце-на-Майне, пры падтрымцы ўрада Катара без малога 100 спартоўцаў з Афганістана былі дастаўлены на самалётах у бяспечнае месца ў Досе, паведамляе "Немецкая волна".

Паводле інфармацыі ФІФА, плануецца арганізацыя далейшых эвакуацыйных рэйсаў.

У пачатку верасня прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна ўжо наведаў афганскіх уцекачоў у Досе. У Катары аб'екты чэмпіянату свету ў футболе 2022 года цяпер выкарыстоўваюцца ў якасці часовага жылля для ўцекачоў.

Апошнія навіны