BE RU EN

15-гадовы мянчук разыграў сапраўдную дэтэктыўную гісторыю

  • 15.10.2021, 19:19

Ён «замініраваў» школу і дзіцячы садок.

Ён усталяваў у тэлефон спецыяльны дадатак і з яго дапамогай адпраўляў сабе смс з выдуманых нумароў. Спачатку даслаў некалькі паведамленняў аб ілжывым пераследзе невядомымі, якія вымагалі 2,5 тысяч расейскіх рублёў. Пасля, за невыкананне ўмоў, пайшлі «пагрозы» падарваць яго школу, а таксама дзіцячы садок.

У надзеі атрымаць патрэбную суму для разліку з «шантажыстамі», хлопец патэлефанаваў у грамадскае аб'яднанне абароны дзяцей. Адтуль інфармацыя была перададзеная ў міліцыю.

На месцах выбуховых прылад праваахоўнікі не выявілі, а ў наступным выкрылі і падман школьніка.

У дачыненні да падлетка распачатая крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне.

Апошнія навіны