BE RU EN

Віктар Шандаровіч: Пуцін прагаварыўся

  • 15.10.2021, 19:10

Ніколі яшчэ Шцірліц не быў так блізка да правалу.

Расейскі публіцыст Віктар Шандаровіч у эфіры «Эха Москвы» пракаментаваў заяву Пуціна аб магчымасці прызнання Нобелеўскага лаўрэата, галоўнага рэдактара «Новай газеты» Дзмітрыя Муратава замежным агентам:

- Гэта ўзрушвае. Ён тут двойчы прагаварыўся. Ніколі яшчэ Шцірліц не быў так блізка да правалу. Уласна, правальваецца ўвесь час. Ён абсалютна праваліўся тут. Пуцін. Чаму? Першае - ён сам пазіцыянаваў сябе як апанент Муратава, праціўнік свабоднай прэсы. Хто яму перашкаджаў выбраць добрую міну пры дрэннай гульні і выказаць захапленне: глядзіце, узнагароджаная наша газета. Расейская газета. Дык вось свабодная прэса ў нас і так далей. Паказаць задавальненне ад гэтага. Не атрымалася, звяло, сківіцы звяло ў чалавека.

Апошнія навіны