BE RU EN

На «Гродна Азоце» спыніліся адразу два цэхі

  • 15.10.2021, 18:57

Прычынай спынення стала пагроза аварыі.

Цэх «Аміяк-3» на «Гродна Азоце» зноў спынены.

Гэта здарылася менш чым праз тыдзень пасля яго запуску. Перад гэтым у цэху вяліся рамонтныя работы. Спатрэбіцца таксама спыненне цэха «Карбамід-3».

Паводле інфармацыі «Страйкаму Азота», прычынай спынення стала пагроза аварыі. Якасць рамонтных работ у цэху выявілася на вельмі нізкім узроўні.

Апошнія навіны