BE RU EN

Аліеў заявіў пра гатоўнасць Азербайджана падпісаць мірную дамову з Арменіяй

  • 15.10.2021, 18:35

Ерэван такую прапанову пакуль ніяк не пракаментаваў.

У пятніцу, 15 кастрычніка, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў гатоўнасць падпісаць мірнае пагадненне з Арменіяй.

Пра гэта ён сказаў у час пасяджэння рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе «Интерфакс».

«Вайна і канфлікт засталіся ў гісторыі. Мы гатовыя пачаць перамовы з Арменіяй што да дэлімітацыі мяжы пры ўмове ўзаемнага прызнання тэрытарыяльнай цэласнасці, і гатовы таксама пачаць перамовы аб мірнай дамове з Арменіяй», - заявіў Аліеў.

З ягоных слоў, для Арменіі гэта «гістарычны шанец», які ёй не варта выпускаць.

Армянскі ўлады такую прапанову пакуль ніяк не пракаментавалі.

Апошнія навіны