BE RU EN

Рассельгаснагляд тармазнуў у Смаленскай вобласці грузавік з беларускімі журавінамі

  • 15.10.2021, 18:28

Журавіны вернутыя ў Беларусь.

У Смаленскай вобласці Расейскай Федэрацыі супрацоўнікі Рассельгаснагляду спынілі ўвоз з тэрыторыі Беларусі 16 тон журавін - на груз не было суправаджальных дакументаў.

Як паведамляе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду, транспартны сродак, перавозіў з боку Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў свежую ягаду, быў затрыманы на адной з аўтадарог супрацоўнікамі мясцовай мытні. Аўтамабіль з грузам быў дастаўлены ў ППП «Красная Горка» і перададзены ўпраўленню Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.

У ходзе кантролю фітасанітарныя інспектары высветлілі, што ягады агульнай вагой 16 тон паступілі на тэрыторыю Расеі з Беларусі без неабходных пры легальнай пастаўцы суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне, а таксама фітасанітарную бяспеку прадукцыі. Журавіны вернутыя ў Беларусь.

Апошнія навіны