BE RU EN

У Жодзіне - велізарная нястача кіроўцаў аўтобусаў

  • 15.10.2021, 11:58

Рух грамадскага транспарту можа спыніцца?

У Жодзіне назіраецца велізарная нястача кіроўцаў аўтобусаў, паведамляе тэлеграм-канал «ЧП Беларусь».

Аўтобуснаму парку толькі на чыстых вакансіях не стае 18 кіроўцаў. І гэта без уліку тых кіроўцаў (блізу 10), якія зараз хварэюць на Ковід. Што для даволі маленькага аўтапарка з'яўляецца вялікай праблемай.

На кіроўцаў, якія яшчэ ў стане выходзіць на рэйсы кладзецца каласальная нагрузка. Ад гэтага пакутуе не толькі графік руху гарадскога транспарту, але і бяспека людзей, улічваючы стомленасць кіроўцаў.

Апошнія навіны