BE RU EN

Як засцерагчы сябе ад COVID-19 у транспарце

  • 15.10.2021, 11:48

Спіс простых рэкамендацый.

У Беларусі імкліва расце захворванне COVID-19. Вірус SARS-CoV-2 перадаецца ад чалавека да чалавека паветрана-кропельным шляхам. Таму ў месцах вялікай колькасці людзей ёсць высокая рызыка перадачы інфекцыі, піша zn.ua.

Экспэрты для таго, каб паменшыць рызыка захварэць на каранавірус падчас паездкі ў грамадскім транспарце рэкамендуюць:

- надзяваць ахоўную маску;

- перад уваходам у грамадскі транспарт апрацоўваць рукі сродкам дэзінфекцыі;

- пасля карыстання транспартам мыць рукі вадой з мылам цягам 20-40 секунд;

- прыкрываць рот і нос чыстай сурвэткай, калі хтосьці паблізу вас пачынае кашляць або чхаць. У выпадку адсутнасці сурвэткі, абараняйце твар з дапамогай унутранага боку локця, але не далонямі;

- старайцеся трымацца ад іншых пасажыраў на максімальна магчымай дыстанцыі;

на працягу паездкі не дакранайцеся рукамі да твару.

Апошнія навіны