BE RU EN

Шэсць слоў, якіх спалохаўся рэжым

  • 14.10.2021, 20:43

Пачынаецца экспэртыза артыкула журналіста «Комсомольской правды» Мажэйкі.

Паводле справы ўзятага пад варту журналіста Генадзя Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспэртыза. Экспэрты правераць шэсць слоў з яго артыкула, паведаміў РИА "Новости" галоўны рэдактар «Комсомольской правды».

Генадзя Мажэйку затрымалі за артыкул пра Андрэя Зэльцара - праграміст, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. За публікацыю гэтага артыкула ўлады заблакавалі сайт «КП в Беларуси». Журналісту выставілі абвінавачанне паводле двух артыкулаў. У СІЗА ў Жодзіна ён знаходзіцца ўжо другі тыдзень.

Гісторыя з Мажэйкам прывяла да закрыцця прадстаўніцтва «КП» у Беларусі.

Апошнія навіны