BE RU EN

Расея нанесла ўдар па яшчэ аднаму бізнэсу Лукашэнкі

  • 14.10.2021, 21:22

У 2021 годзе рээкспарт кветак з Беларусі ў РФ практычна спыніўся.

Увоз кветак з Беларусі ў Расею знізіўся амаль на $100 млн - да $14,9 млн. Гэта звязана з тым, што перастала дзейнічаць «беларуская схема», пры якой некалькі аператараў вызваляліся ад ПДВ пры ўвозе кветак, звяртае ўвагу РБК.

У самым пачатку 2021 года расейскі сайт «Праект» апублікаваў расследаванне аб кантрабандзе і рээкспарце тавараў з Беларусі. Аб рээкспарце кветак загаварылі на афіцыйным узроўні. Бізнэс быў звязаны з прыдворнымі бізнэсоўцамі Лукашэнкі - Аляксандрам Шакуціным, Аляксеем Алексіным, Мікалаем Вераб'ём і Аляксандрам Зайцавым.

Пастаўкі танных кветак атрымалася спыніць скасаваннем Менскам нулявога ПДВ.

Да 31 жніўня 2021 года шэраг аператараў вызваляўся ад ПДВ у 20% пры ўвозе ў Беларусь прадукцыі, у тым ліку кветак, якую потым экспартавалі ў краіны Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭС). Льгота стварыла так званую беларускую схему экспарту ў Расею, з дапамогай якой прадаўцы імпартных кветак з Эквадора, Кеніі, Нідэрландаў і іншых краін маглі рэалізоўваць іх па заніжаных цэнах на расейскім рынку.

Апошнія навіны