BE RU EN

Беларускім футбалістам пара задумацца пра страйк

  • 14.10.2021, 19:09

Іх заробкі рэкамендавана перагледзець.

Аптымізаваць бюджэты рэкамендавалі беларускім футбольным клубам 14 кастрычніка падчас пасяджэння выканкама Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». З такой прапановай выступіў намеснік старшыні АБФФ Міхаіл Ботнікаў, паведамляе прэс-служба асацыяцыі.

Выканкам падтрымаў прапанову Ботнікава і рэкамендаваў кіраўніцтву і гульцам футбольных клубаў вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі «правесці перамовы ў пераглядзе ўмоў аплаты працы з мэтай аптымізацыі фінансавых сродкаў».

Таксама на пасяджэнні рэкамендавалі да 31 снежня сёлета ва ўсіх беларускіх футбольных клубах правесці вакцынацыю.

Апошнія навіны