BE RU EN

На «Беларуськаліі» аўтамабіль з работнікамі урэзаўся ў сценку горнай выпрацоўкі

  • 14.10.2021, 18:38

Здарэнне адбылося на глыбіні 430 метраў.

Здарэнне адбылося сёння а поўдні. Як паведамляецца ў тэлеграм-канале «Беларуськалію», аўтамабіль дастаўляў работнікаў арганізацыі «Трэст Шахтаспецбуд» на змену. На глыбіні 430 метраў машына ўрэзалася ў сценку горнай выпрацоўкі.

У выніку здарэння 47-гадовы машыніст падземных самаходных машын атрымаў траўмы. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны