BE RU EN

Палякі выявілі каля беларускай мяжы цела 24-гадовага сірыйца

  • 14.10.2021, 16:21

Гэта пяты такі выпадак на мяжы.

На мяжы з Беларуссю польскія паліцыянты знайшлі цела мужчыны. З дакументаў, якія былі пры ім, вынікае, што ён грамадзянін Сірыі і яму 24 гады, паведамляе выданне RMF24.

Цела заўважылі польскія паліцыянты з верталёта, якія патрулююць прымежную тэрыторыю. Яно ляжала ў полі, якое знаходзіцца недалёка ад Кузніцы-Беластоцкай.

У рэчах мужчыны знайшлі дакументы. Выявілася, што гэта 24-гадовы грамадзянін Сірыі. З сярэдзіны верасня ён знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі.

Раённая пракуратура ў Сакулцы ўжо пачала расследаванне з гэтай нагоды. Будзе праведзенае ўскрыццё цела мужчыны, каб вызначыць прычыны і абставіны ягонай смерці.

Адзначым, што гэта пяты такі выпадак на мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны