BE RU EN

«Хочам убачыць, як дзеці растуць і дамагаюцца поспехаў у Новай Беларусі»

  • 14.10.2021, 15:02

Неўзабаве ў краіне даможамся вяршэнства закона і справядлівасці.

У Дзень маці хочацца сказаць дзякуй усім мамам на свеце за самы найлепшы падарунак - жыццё! Дарагія нашы мамы, віншуем вас са святам і зычым душэўных сіл, не губляйце цярпення, заставайцеся такімі ж смелымі і ўпэўненымі, піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

Усім сэрцам зычым вам убачыць, як вашы дзеці растуць і дамагаюцца поспехаў у Новай Беларусі, дзе ўсё па-чалавечы і з клопатам пра кожнага з нас, дзе чалавечае жыццё - найвышэйшая каштоўнасць, дзе вяршэнства закона і справядлівасці. Дзякуй вам, родныя, за тое цяпло, пяшчоту, ласку і клопат, якія вы так шчыра нам аддаяце, хай сэрца кожнай з вас будзе сагрэтае пяшчотай родных дзяцей.

Асабліва хочам падзякаваць тым маці, чые дзеці цяпер знаходзяцца ў зняволенні. Менавіта дзякуючы вам яны сталі найлепшымі з беларусаў. Дзякуй вам! Вы абавязкова сустрэнеце сваіх гераічных дзяцей.

Апошнія навіны