BE RU EN

Украіна святкуе Дзень абаронцаў

  • 14.10.2021, 14:32

Вайсковы парад у Севераданецку прайшоў упершыню за 30 гадоў Незалежнасці Украіны.

У чацвер, 14 кастрычніка, у Севераданецку прайшоў вайсковы парад да Дня абаронцаў Украіны, піша nv.ua.

Як паведаміў кіраўнік Луганскай абласной вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Сяргей Гайдай, у парадзе ўзялі ўдзел блізу 1100 прадстаўнікоў і прадстаўніц УСУ, ДСНС, Нацпаліцыі, Нацгвардыі і Дзяржпамежслужбы.

Вайсковы парад у горадзе праходзіць упершыню за 30 гадоў Незалежнасці Украіны.

У Севераданецку таксама праходзіць выстава вайсковай тэхнікі.

Апошнія навіны