BE RU EN

У Празе зараз можна бясплатна катацца на гарадскіх роварах

  • 14.10.2021, 11:55

Бясплатнай паездкай можна скарыстацца 4 разы на дзень.

У сталіцы Чэхіі зараз можна бясплатна ўзяць ровар гарадскога шэрынгавага пракату. Бясплатнай паездкай можна скарыстацца 4 разы на дзень, але працягласць паездкі не павінна перавышаць 15 хвілін. Каб узяць ровар, трэба мець дзейны гарадскі праязны, піша «Еўра пульс».

Мэрыя Прагі прапанавала ровары ў якасці новага віду грамадскага транспарту, каб заахвоціць гараджан радзей карыстацца асабістымі аўтамабілямі.

Аўтамабілі - самы неэкалагічны транспартны сродак. Яны «адказныя» за 72% транспартных выкідаў парніковых газаў у Еўропе.

У Еўропе прыдумляюць розныя спосабы заахвоціць людзей менш карыстацца асабістымі аўто. Напрыклад, у Нямеччыны пасведчанне кіроўцы мяняюць на гадавы праязны білет на аўтобус, а ў аўстрыйскім Інсбурку цалкам прыбяруць паркоўкі.

Апошнія навіны