BE RU EN

Прэзідэнт Латвіі захварэў на каранавірус

  • 14.10.2021, 10:35

Палітык перанёс сустрэчу з прэзідэнтам Эстоніі.

Прэзідэнт Латвіі Эгіл Левітс атрымаў дадатны вынік экспрэс-тэсту на каранавірус і таму перанёс сустрэчу з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам, паведамілі ў канцылярыі Левітса, піша «Інтэрфакс».

13 кастрычніка латвійскі лідар вярнуўся з працоўнай паездкі ў Швэцыю, здаў экспрэс-тэст на COVID-19 і атрымаў дадатны вынік. 14 кастрычніка ён здасць ПЛР-тэст. Левітс асабіста звязаўся з Карысам і папрасіў перанесці саміт.

Прэзідэнт Эстоніі ўсё ж прыбыў у чацвер у Рыгу з рабочым візітам. У гэты дзень ён сустрэнецца са старшынём Сэйма Інарай Мурніецэ.

Левітс прышчапіўся ад COVID-19 у лютым 2021 года.

Апошнія навіны