BE RU EN

У менскай лякарні хуткай дапамогі загарэўся блок падачы кіслароду

  • 14.10.2021, 10:07

Здарэнне адбылося сёння раніцай.

У менскай лякарні хуткай дапамогі адбыўся пажар блока падачы кіслароду, паведамляе «Белсат».

Здарэнне адбылося сёння а 04:58 раніцы, гаворыцца ў навінах Міністэрства надзвычайных сітуацый. Загарэўся камутацыйны блок падачы кіслароду. Ён знаходзіцца ў асобным будынку кіслароднай станцыі.

Падача кіслароду ў аддзяленне лякарні пераведзеная на рэзервовую сістэму. Цяпер сістэма газазабеспячэння ў шпіталі працуе ў штатным рэжыме.

Прычына пажару пакуль невядомая.

Апошнія навіны