BE RU EN

Аляксандр Няўзораў: Балалайка, матрошка і «калашнікаў» таксама крадзеныя

  • 14.10.2021, 9:58

Расея заўсёды «славілася» адной дзіўнай здольнасцю.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў іранізуе з нагоды артыкула The Sun, у якім сцвярджалася, што Расея, ствараючы «Спадарожнік», скрала формулу AstraZeneca. Пазней брытанскі таблоід папрасіў прабачэння, але многіх было ўжо не спыніць.

- Ну нават калі скралі вакцыну, гэта выдатна, - разважае Аляксандр Няўзораў на «Эхо Москвы». - Расея заўсёды славілася дзіўнай здольнасцю не толькі ўсё скрасці, але і ўсе скрадзенае зрабіць нацыянальным сусветным сімвалам, сваім гонарам.

Таму што і балалайка, і матрошка, і «калашнікаў» таксама крадзеныя. Бомбу атамную таксама скралі, і нічога. Яна таксама выдатна пакуецца ў гэтую абойму.

Красці ж таксама трэба ўмець. Хтосьці ўмее рабіць сыры, хтосьці электроніку, хтосьці аўто, а хтосьці ўмее красці. Але таксама нядрэнна.

І не толькі ж у сябе ў краіне красці, трэба перыядычна надаваць увагу і блізкім, і далёкім суседзям. Бо калі ўсе зладзейскія намаганні будуць накіраваны толькі ўнутр краіны, доўга мы не пратрымаемся.

Апошнія навіны