BE RU EN

Прапагандысты селі ў лужыну праз сюжэт пра пенсіянераў

  • 11.10.2021, 18:32

Улады намякнулі на нізкія пенсіі ў краіне.

АНТ расказала аб самых бедных пенсіянерах, не называючы сумы.

На тэлеканале ОНТ выйшаў сюжэт, у якім расказалі, што найбяднейшыя пенсіянеры жывуць у краінах Балтыі, звяртае ўвагу nn.by. Такія звесткі падае агенцтва Eurostat: паказчык у Латвіі - амаль 48%, Эстоніі - 43%, у Літве - 31%. Таксама гаворыцца, што ў гэтых краінах не стае працоўнай сілы, таму абмяркоўваецца падвышэнне пенсійнага ўзросту.

Пра які паказчыку гаворыцца ў сюжэце - незразумела, таксама не паведамляецца нічога пра суму пенсій. Тым часам, у Латвіі сярэдняя пенсія складае 367 еўраў, у Эстоніі - 550 еўраў, у Літве - 441 еўра. У Беларусі - 512 рублёў (179 еўраў).

Апошнія навіны