BE RU EN

Магутны выбух адбыўся на газаправодзе ва Украіне

  • 9.01.2021, 21:51

Па гэтым газаправодзе ажыццяўляецца транзіт расейскага газу ў Еўропу.

У Палтаўскай вобласці недалёка ад горада Лубнага ў суботу, 9 студзеня, адбыўся выбух на магістральным газаправодзе «Урэнгой - Памары – Ужгарад», па якім ажыццяўляецца транзіт расейскага газу ў Еўропу. Відавочцы публікуюць у сацыяльных сетках відэазапісы, на якіх бачны вялікі агністы шар, які падняўся ў неба, піша dw.com.

Як гаворыцца ў паведамленні ТАА «Аператар ГТС Украіны» (Укртрансгаз), «ахвяр і пацярпелых у выніку аварыі няма». Няма і пагрозы для жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў. Аварыя не паўплывала на транспартаванне газу ў Еўропу.

Прычыны выбуху пакуль высветліць не ўдалося. Пра інцыдэнт праінфармаваныя Нацыянальная паліцыя, Дзяржслужба ў надзвычайных сітуацыях (ДСНС) і Служба бяспекі Украіны.

«Расследаванне ўстановіць магчымыя прычыны аварыйнай сітуацыі, уключаючы магчымасць дыверсіі», - адзначаецца ў паведамленні «Аператара ГТС Украіны».

Апошнія навіны