BE RU EN

У Менску аўтамабіль ДАІ пашкодзіў раздзяляльную агароджу і рэзнуўся ў легкавік

  • 8.01.2021, 18:34

Аварыя адбылася на вуліцы Арлоўскай.

У Менску аўтамабіль ДАІ прабіў раздзяляльную агароджу і рэзнуўся ў легкавік, паведамляе nn.by.

Аварыя адбылася сёння ўдзень на вуліцы Арлоўскай. «Шкоду» супрацоўніка ДАІ занесла на мосце праз праспект Пераможцаў, легкавік прабіў агароджу, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавіком.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны