BE RU EN

Каршэрынг Anytime сыходзіць з Берасця і Гомеля

  • 7.01.2021, 20:25

У кампаніі тлумачаць гэты крок нізкім попытам на аўто ў абласных гарадах.

Каршэрынгавы сэрвіс Anytime 15 студзеня сыходзіць з Гомеля і Берасця. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы кампаніі ў Instagram.

«Мы вельмі ганарымся тым, што нам удалося папрацаваць у вашых гарадах. І мы жудасна засмучаныя, што гэты час падыходзіць да канца. Вельмі сумна пра гэта казаць, але мы вымушаны завяршыць нашу працу ў Гомелі і Берасці», - пішуць прадстаўнікі кампаніі. Яны тлумачаць гэта нізкім попытам на аўто ў абласных гарадах і паведамляюць, што апошнім магчымым для арэнды днём у Гомелі і Берасці стане 14 студзеня.

Са слоў супрацоўнікаў, інфармацыя публікуецца загадзя, каб кліенты не куплялі доўгачасовыя праязныя і мелі час для планавання паездак.

«Па ўсіх праязных ад двух тыдняў і больш, якія былі набытыя нядаўна, мы вернем грошы за нявыкарыстаныя хвіліны. Спадзяёмся на разуменне наколькі гэта магчыма ў гэтым выпадку», - кажуць супрацоўнікі Anytime.

Апошнія навіны