BE RU EN

У Японіі пачалі прадаваць гіперрэалістычныя 3D-маскі з тварамі іншых людзей

  • 6.01.2021, 16:25

Відэафакт.

Такійская крама Kamenya Omote, якая спецыялізуецца на продажы рэквізіту для вечарынак, тэатральных і кінапраектаў, пачала вырабляць і прадаваць аб'ёмныя маскі, якія рэалістычна імітуюць чалавечы твар, паведамляе liga.net са спасылкай на Hyperallergic.

Такія гіперрэалістычныя маскі, надрукаваныя на 3D-друкарцы, дазваляюць прымяраць на сябе знешнасць кожнага чалавека, а ад жывога твару іх адрозніваюць нерухомыя вусны і вочы. Са слоў уладальніка крамы Шухей Акавара, пакупнікі вельмі цікавяцца такімі маскамі, а колькасць заявак на раздрукоўку іх твараў дасягае 50 штук на дзень.

Першы асобнік з тварам Акавары ўжо даступны да замовы на сайце крамы. У масавым парадку прадукцыя з'явіцца на прылаўку Kamenya Omote вясной 2021 года. Кошт адной мадэлі складзе блізу $950. Уладальнік адзначае, што магутнасці вытворчасці дазволяць ствараць да 100 штук на месяц.

Апошнія навіны