BE RU EN

Стала вядома, што стала прычынай гуку выбуху ў Менску

  • 4.01.2021, 15:52

Ёсць пацярпелыя.

Раніцай 4 студзеня ў раёне вуліц Скрыганава і Бірузова быў зафіксаваны гук выбуха, піша сайт naviny.by.

У МНС удакладнілі, што на тэрыторыі, арандаванай у ААТ «Белрэсурсы», на вул. Скрыганава, 39, здарылася ўспышка газапаветранай сумесі, калі адкрылі металічны кантэйнер для захоўвання будаўнічых матэрыялаў. У выніку ў кантэйнеры памерам 12×2,4 м былі пашкоджаныя будаўнічыя сумесі і бляшанкі з фарбай.

У выніку ўспышкі пацярпеў загадчык фірмы, якая арандавала кантэйнер, - мужчына 1959 г. н. Ён атрымаў апёкі твару і рук, аднак ад шпіталізацыі адмовіўся. Выбухам была пашкоджаная шыба рамы гаўбца ў адной з кватэр у доме №11 на вул. Бірузова.

Паводле папярэдняй версіі, успышка здарылася праз негерметычнасць запорнай арматуры газавага награвальніка і яго канструктыўнага недахопу.

Апошнія навіны