BE RU EN

Праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне

  • 28.01.2021, 20:17

Лаўрэат французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і прэміі «Хартыі-97» застаецца пад вартай.

Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне, паведамляе тэлеграм-канал «Вясна».

Гэта артыкул «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 342 КК). Судаленка быў затрыманы 18 студзеня. Ён застаецца пад вартай у СІЗА-3 у Гомелі.

Леанід Судаленка ўзначальвае гомельскі філіял праваабарончага цэнтра «Вясна».

Апошнія навіны